Колькасць расійскіх турыстаў у Беларусі вырасла за год на траціну
12 сакавіка, Позірк. У 2024 годзе назіраўся “рэзкі рост турыстычнага патоку з Расіі ў Беларусь”, ён павялічыўся на 32% у параўнанні з 2023-м, вынікае з аналізу профільнага онлайн-сэрвісу РФ “Туту”.
Найбольш запатрабаванымі напрамкамі для падарожнікаў з Расіі названыя Мінск, Брэст, Гродна, Гомель і Віцебск.
Самым папулярным горадам “для размяшчэння” называецца Мінск, які выбіраюць амаль 84% расіян. “Эксперты рэкамендуюць правесці ў сталіцы Беларусі як мінімум тры дні, пачаўшы з агляду цэнтра горада і плошчы Свабоды. Звярніце ўвагу на адноўленую ратушу і сабор Найсвяцейшай Панны Марыі, вядомы сваёй архітэктурнай прыгажосцю”, — адзначае сайт “Рэгіёны Расіі”.
Брэст прыцягнуў увагу каля 7% турыстаў, дзе расіянам цікавыя Брэсцкая крэпасць, а таксама “прыродныя прыгажосці Белавежскай пушчы”.
У Гродна накіроўвалася 3% падарожнікаў. Карыстаюцца попытам Стары замак і праваслаўная Каложская царква.
Гомель цікавы “прыгожымі паркамі і архітэктурнымі ансамблямі”, а Віцебск, як радзіма мастака Марка Шагала, — “унікальнымі культурнымі славутасцямі”.
“Беларусь становіцца ўсё больш прывабнай для расійскіх турыстаў дзякуючы даступнасці і прымальным цэнах, — падкрэсліла эксперт “Туту” Яўгенія Андрыянава. — Для наведвання краіны расіянам патрэбны толькі пашпарт, а кошты на жыллё і паслугі ніжэйшыя, чым у буйных гарадах Расіі. Акрамя таго, узаемадзеянне паміж дзвюма краінамі паляпшаецца: прынятыя карты “Мір” і адмена роўмінгу абяцаюць зрабіць паездкі яшчэ больш зручнымі”.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2024 годзе ў Беларусі дзейнічала 618 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, іх паслугамі скарысталася 2,5 млн чалавек, з іх 1,2 млн — замежнікі.
У 478 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацыях было абслужана 218 тыс. грамадзян замежных краін, а аграсядзібах — 14 тыс.

- ПалітыкаКалі дэмсілы спыняць актыўнасць, чакайце "азербайджанізацыі" Беларусі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 16 чэрвеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+