КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” праект “Беларускі OSINT “Фенікс”
12 сакавіка, Позірк. Камітэт дзяржбяспекі 11 сакавіка ўключыў праект “Беларускі OSINT “Фенікс” у спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, адпаведныя змены ўнесеныя ў спіс на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Датычным да праекта названы Віталь Кандраценка, мужчына таксама вядомы як блогер з псеўданімам “Вірус”.
На ютуб-канал праекта падпісана 18,9 тыс. чалавек, ён распавядае пра ўкраінскую і беларускую палітыку, сярод іншага крытыкуе беларускія дэмакратычныя сілы. На канале, у прыватнасці, апублікаванае відэа пра дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую, якое называецца “Мацька”, па аналогіі са словам “Бацька”, — так прапаганда звычайна называе Аляксандра Лукашэнку.
Цяпер у спісе 268 “экстрэмісцкіх фарміраванняў”.
Дзейнасць, якая прылічаецца да “экстрэмісцкай”, пераследуецца ўладамі ў крымінальным парадку. Гэта адзін з актыўных інструментаў палітычных рэпрэсій.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка