Колькасць спраў аб банкруцтве павялічылася ў гадавым вымярэнні на 40%

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com
13 сакавіка, Позірк. На 1 сакавіка ў судах знаходзілася 336 спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), вынікае з інфармацыі Вярхоўнага суда.
Для параўнання: на 1 лютага ў судах была 381 такая справа, 1 студзеня — 378, 1 снежня 2024 года — 363, 1 сакавіка 2024-га — 240. Такім чынам, за месяц іх колькасць зменшылася на 11,81%, але ў гадавым вымярэнні павялічылася на 40%.
Банкруцтвы арганізацый прыватнай формы ўласнасці тычыліся 329 спраў (месяцам раней 373), горадаўтваральных і бюджэтаўтваральных дзяржаўных арганізацый — 24 (25).
У лютым вынесена рашэнне пра прызнанне банкрутам і адкрыццё ліквідацыйнай вытворчасці адносна ААТ “Магілёўхлебапрадукт” — кіроўная кампанія холдынгу “Магілёўхлебапрадукт”.
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства

