Украіна хоча праз суд спагнаць у свой даход актывы “Беларуськалія”

13 сакавіка, Позірк. Міністэрства юстыцыі Украіны падало ў суд іск аб прымяненні да прадпрыемства “Беларуськалій” абмежавальных мер, прадугледжаных законам “Аб санкцыях”, паведамляе прэс-служба ведамства.
Да спагнання ў даход дзяржавы заяўленыя “актывы, якія належаць падсанкцыйнай асобе, а менавіта: карпаратыўныя правы, сродкі, чыгуначныя вагоны, калійныя ўгнаенні”.
У паведамленні адзначаецца, што “Беларуськалій” з’яўляецца “вядучым дзяржаўным вытворцам калійных угнаенняў у Беларусі і адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў у бюджэт Рэспублікі Беларусь”, якая “цалкам кантралюецца палітычнай верхавінай” у Мінску, “у тым ліку непасрэдна самаабвешчаным прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам”.
Заяўляецца, што прадпрыемства сваімі дзеяннямі “спрыяе вядзенню вайны супраць Украіны праз фінансава-гаспадарчыя ўзаемаадносіны з прадпрыемствамі ваенна-прамысловага комплексу Расійскай Федэрацыі і акупацыйнымі адміністрацыямі самаабвешчаных “ДНР” і “ЛНР”.
“Таксама ААТ “Беларуськалій” давала транспарт для перавозкі і памяшканні для знаходжання ўкраінскіх дзяцей, вывезеных з часова акупаваных тэрыторый, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і ўдзельнічала ў арганізацыі і фінансаванні мерапрыемстваў, звязаных з падтрыманнем палітыкі дзяржавы-агрэсара па непрызнанні права ўкраінскага народа на самаідэнтыфікацыю”, — падкрэслівае Мінюст.
Раней “Позірк” паведамляў, што Украіна ўжо распрадае арыштаваны беларускі калій.
Аднаўленне экспарту калію з Беларусі было б вялікай памылкай — прэм'ер Літвы
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



