У Беларусі каля 105 тыс. пацыентаў з глаўкомай
13 сакавіка, Позірк. У Беларусі на дыспансерным уліку знаходзіцца каля 105 тыс. пацыентаў з глаўкомай, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Большасць з іх атрымлівае медыкаментознае лячэнне. Як самастойны метад прымяняецца лазернае лячэнне глаўкомы. Хірургічнае ўмяшанне выкарыстоўваецца ў выпадках, калі медыкаментознае і лазернае лячэнне неэфектыўнае ці немагчымае з якіх-небудзь прычын.
Згодна з інфармацыяй Мінздароўя, у Беларусі медыкаментознае, хірургічнае і лазернае лячэнне пацыентаў з глаўкомай у поўным аб’ёме праводзіцца за кошт бюджэту.
Ведамства падкрэслівае, што глаўкома можа працякаць бессімптомна да апошняй стадыі захворвання, калі ў пацыента значна пагаршаецца поле зроку і абцяжарваецца арыентацыя ў прасторы. Таму рэкамендуецца рэгулярна правярацца ў афтальмолага, а пацыентам з пацверджанай глаўкомай — яшчэ і датрымлівацца рэкамендаванага лячэння.
Звярнуцца да афтальмолага і правесці дыягностыку варта, калі маюцца скаргі на боль і пачуццё напружання ў воку; бачныя вясёлкавыя “арэолы” вакол крыніц святла або плямы перад вачыма; у пэўны час (часцей раніцай) затуманьваецца зрок; маецца пачырваненне вока; цяжка арыентавацца ў прасторы пры паніжанай асветленасці.
Глаўкома характарызуецца сталым або перыядычным падвышэннем унутрывочнага ціску з наступным развіццём тыповых дэфектаў поля зроку, зніжэннем вастрыні зроку і атрафіяй глядзельнага нерва.

- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


