Галоўнага рэдактара Reform.news Фёдара Паўлючэнку абвясцілі ў вышук у Расіі

13 сакавіка, Позірк. Галоўнага рэдактара сайта навін Reform.news Фёдара Паўлючэнку ўключылі ў базу “Вышук”, якую вядзе МУС Расіі. Падставай пазначана тое, што ён “адшукваецца паводле артыкула КК”, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
У БАЖ мяркуюць, што ў расійскую базу Паўлючэнка трапіў на запыт беларускага боку.
“Паводле нашай інфармацыі, галоўны рэдактар Reform.news праходзіць у Беларусі па некалькіх крымінальных справах, звязаных з палітыкай”, — адзначае асацыяцыя.
У расійскай базе вышуку знаходзяцца тысячы беларусаў, сярод якіх дзясяткі прадстаўнікоў незалежных медыя.
13 лютага 2024 года паведамлялася, што ў гэтай базе фігуруюць імёны 3.186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, да траўня ў базу дадалі яшчэ больш за 400 грамадзян Беларусі.
У лістападзе база папоўнілася імёнамі яшчэ 773 грамадзян Беларусі. У яе дадалі журналістаў-расследавальнікаў праекта “Бюро Медыя” Аляксандра Ярашэвіча, Ксенію Вязнікоўцаву, Аляксея Карпеку і Вольгу Альхіменка. У вышуку знаходзяцца тры прадстаўнікі Беларускага расследацыйнага цэнтра: яго заснавальнік Станіслаў Івашкевіч, кіраўніца сайта Лола Бурыева і вядоўца праграмы Weekly Top Fake Алена Чарняўская.
У спіс асоб у вышуку ўключаныя звязаныя з “Радыё Свабода”: экс-кіраўнік беларускай службы Аляксандар Лукашук, былы дэпутат Вярхоўнага Савету, публіцыст Сяргей Навумчык, журналіст і літрэдактар Сяргей Дубавец.
Таксама ў вышуку ў РФ знаходзіцца журналістка Кацярына Пытлева і фатограф Аляксандр Васюковіч.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства