Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе пазбаўляць ДНЖ беларусаў, якія рэгулярна наведваюць радзіму

14 сакавіка, Позірк. Пастрожыць абмежаванні для беларусаў, прапісаныя ў прадстаўленым літоўскім МЗС законапраекце аб падаўжэнні нацыянальных санкцый, прапануе старшыня кансерватыўнай партыі “Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы” Лаўрынас Кашчунас.
Паводле інфармацыі партала навін Delfi, парламентарый разам з калегамі па апазіцыі мае намер зарэгістраваць адпаведны варыянт у Сейме.
“Я гатовы дапамагчы міністру замежных спраў, які фактычна прынёс леташнюю версію [закону аб санкцыях у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі], нічога не абнавіў, — заявіў Кашчунас у эфіры Žinių radijas. — Мы сёння зарэгіструем папраўкі, прапануем крыху ўзмацніць праект, увесці такія ж абмежаванні”.
На думку дэпутата, калі грамадзянін Беларусі з дазволам на жыхарства ў Літве вяртаецца на радзіму хаця б раз на тры месяцы “з неаб’ектыўных прычын, без тлумачэння прычын, то бок робіць гэта рэгулярна”, то выдадзены яму ДНЖ варта ануляваць.
13 сакавіка стала вядома, што МЗС Літвы прапануе Сейму падоўжыць на год нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі і РФ — да 2 траўня 2026-га.
У адпаведнасці з законам аб санкцыях, які парламент Літвы ўпершыню прыняў у 2023 годзе, прыпынены прыём заяў на атрыманне шэнгенскіх і нацыянальных віз ад грамадзян Беларусі і РФ за выключэннем выпадкаў, калі літоўскае МЗС выступае пасярэднікам у прыёме дазволаў на часовае пражыванне. Выключэнне робіцца толькі для тых, хто мае дзейную шэнгенскую або нацыянальную візу, дазвол на жыхарства ў Літве ці іншай краіне ЕС.
Беларусаў і расіян, якія прыбываюць з-за межаў ЕС, дадаткова правяраюць на наяўнасць пагроз нацыянальнай бяспецы, грамадскаму, дзяржаўнаму парадку, унутранай бяспецы.
Таксама яны не могуць увозіць або вывозіць украінскія грыўны; забаронены ўвоз у Літву сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў расійскага ці беларускага паходжання.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрэзідэнт рэгіянальнага кангрэса СЕ пра праблемы з дакументамі ў беларусаў за мяжой: Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур'ёзна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗлачынствы рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце вайны РФ супраць Украіны патрабуюць прыцягнення да адказнасці — Халопіца на рэгіянальным кангрэсе СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


