У паўднёва-ўсходняй палове Беларусі за ноч сфармавалася снежнае покрыва вышынёй да 16 см

15 сакавіка, Позірк. Снежнае покрыва вышынёй да 14 см у Пінску, да 15 см у Жыткавічах і да 16 см у Слаўгарадзе сфармавалася мінулай ноччу ў паўднёва-ўсходняй палове Беларусі, сведчыць аператыўная карта Белгідрамета.
У пераліку на ваду найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Жыткавічах — 16 мм (16 л на квадратны метр тэрыторыі), Ганцавічах — 15 мм (тут вышыня снегу дасягнула 11 см), Пінску і Слаўгарадзе — па 12 мм.гэта складае ад 33 да 38% месячнай нормы.
Прычынай стаў актыўны атмасферны фронт, які прыйшоў за суткі да 12-й гадавіны ўдару па Беларусі снежнага цыклона “Хаўер”.
Уначы 15 сакавіка на ўсёй тэрыторыі краіны тэмпература апусцілася ніжэй 0 (ад -0,4 у Брагіне да -6,8 у Лынтупах).
З 6 па 13 сакавіка назіралася анамальна цёплае для пачатку вясны надвор’е, зафіксавана 316 лакальных і 6 абсалютных тэмпературных рэкордаў дня за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года).
Паводле прагнозу Белгідрамета ў бліжэйшыя трое сутак, 16-18 сакавіка, захаваецца халоднае надвор’е. Уначы паўсюдна адмоўныя тэмпературы (18-га месцамі да паўднёвага ўсходу да 12 градусаў марозу), днём не вышэй за 9 градусаў цяпла.
Зіма-2024/25 была на 2,4 градуса цяплей за норму (-1 супраць -3,4) і заняла шостае месца ў шэрагу найбольш цёплых зім. “5 з 6 цёплых зім прыпадаюць на перыяд пацяплення, які пачаўся ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя“, — адзначае Белгідрамет.
Максімальная тэмпература паветра за сезон (+12,8) зарэгістраваная ў Пінску 27 студзеня, мінімальная (-22,0) — на станцыі “Палеская“ ў Лунінецкім раёне 17 лютага.
Снежань і студзень былі цёплымі са станоўчай анамаліяй роўнай 2,8 і 5,3 градуса адпаведна (+0,3 супраць -2,5 і +1,2 супраць -4,1). Студзень стаў самым цёплым за ўвесь перыяд метэаназіранняў, апярэдзіўшы студзень 2020 года (+1,1). Сярэдняя тэмпература лютага была ніжэй за норму на 1 градус (-4,5 супраць -3,5).
За мінулую зіму ў сярэднім па краіне выпала 73 мм ападкаў, што складае 59% кліматычнай нормы. Зімовы сезон заняў 6-е месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага сухога да самага вільготнага, пачынаючы з 1945 года. Самым сухім быў зімовы сезон-1953/54 з колькасцю ападкаў 61 мм.
Апошнія чатыры гады зіма ў Беларусі нязменна цяплейшая за норму. Самым цёплым у гісторыі метэаназіранняў быў зімовы сезон 2019/2020 гадоў з сярэдняй тэмпературай паветра +1,5 градуса. Кліматычная зіма тады так і не наступіла (умовай для гэтага з’яўляецца сярэднесутачная тэмпература ніжэй 0 на працягу пяці дзён).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства