Мінск 15:48

У студзені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаў

16 сакавіка, Позірк. Па выніках студзеня 2025 года Беларусь была на першым месцы ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па адным з сямі асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, сведчыць праведзены Позіркам аналіз даных статыстычнага агляду Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Пяць месяцаў запар, са жніўня па снежань 2024-га, у Беларусі не было лідарства ні па адным з названых індыкатараў. У студзені — ліпені мінулага года яна была на першым месцы па двух паказчыках.

У першым месяцы 2025 года эканомікі краін ЕАЭС паказаў наступныя вынікі.

Увод у эксплуатацыю жылля (-10,3% у цэлым па саюзе ў параўнанні са студзенем 2024-га): у Беларусі зафіксаваны рост на 34,2%; у Кыргызстане — падзенне на 0,7%, Расіі — на 9,7%, Арменіі — на 12,7%, Казахстане — на 26,9%.

Прамысловая вытворчасць (+2,2%): у Кыргызстане — павелічэнне на 10,7%, Беларусі — на 2,9%, Казахстане — на 2,3%, Расіі — на 2,2%; у Арменіі зніжэнне на 10,4%.

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі (+2,4% без статданых Арменіі): у Казахстане — рост на 3,8%, Беларусі — на 3,3%, Расіі — на 2,1%, Кыргызстане — на 1,8%.

Абарот рознічнага гандлю (+6%): у Кыргызстане вырас на 38,6%, Беларусі — на 12,2%, Арменіі — на 5,8%, Расіі — на 5,4%, Казахстане — на 4,2%.

Аб’ём выкананых будаўнічых (падрадных) работ (+7,7%): у Арменіі павялічыўся на 21,9%, Казахстане — на 12,7%, Беларусі — на 10,3%, Расіі — на 7,4%, Кыргызстане — на 0,1%.

Пасажыраабарот па ўсіх відах транспарту (+4,5%): у Казахстане вырас на 15%, Кыргызстане — на 9,7%, Беларусі — на 8,5%, Расіі — на 2,6%; у Арменіі знізіўся на 13,8%.

Грузаабарот усіх відаў транспарту (+2,1%): у Казахстане павялічыўся на 13,8%, Кыргызстане — на 10,6%, Арменіі — на 4,5%, Расіі — на 1,1%, у Беларусь знізіўся на 1,6%.

ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая валодае міжнароднай правасуб’ектнасцю. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).

Краіны-назіральнікі — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія і Сінгапур.

Падзяліцца: