Ціханоўская возьме ўдзел у пасяджэнні Савета ЕС па агульных пытаннях

17 сакавіка, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні наведае Брусель, дзе возьме ўдзел у пасяджэнні Савета ЕС па агульных пытаннях (адна з 10 фармацый Савета Еўрапейскага саюза).
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х палітык паведаміла, што яна выступіць перад усімі еўрапейскімі міністрамі і сустрэнецца з камісарам па пытаннях пашырэння ЕС Мартай Кос.
“Мы абмяркуем, як разам узмацніць Еўропу і як вывесці Беларусь з вайны. Бо мы ўсе — Еўропа!” — напісала Ціханоўская.
Савет па агульных пытаннях каардынуе падрыхтоўку да пасяджэнняў Савета ЕС, адказвае за шэраг скразных напрамкаў палітыкі. Савет у асноўным складаецца з міністраў па еўрапейскіх справах з усіх дзяржаў — членаў ЕС. Еўрапейскую камісію звычайна прадстаўляюць адпаведныя камісары ў залежнасці ад пытанняў, якія абмяркоўваюцца.
Чарговае пасяджэнне Савета па агульных пытаннях запланаванае на 18 сакавіка. Сярод пытанняў яго парадку дня — падрыхтоўка да пасяджэння Савета ЕС 20–21 сакавіка, дзе сярод іншага будуць абмяркоўвацца сітуацыя ва Украіне і пытанні міграцыі.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за студзень — люты вырас у гадавым вымярэнні на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка хоча аднавіць "плённае беларуска-ірландскае супрацоўніцтва"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінпрыроды адсправаздачыліся аб ліквідацыі баршчэўніка Сасноўскага ў Брэсцкай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЛік рахункаў "Сямейны капітал" за год павялічыўся на 6,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваны першы выпадак гібелі дзіцяці ад вэйпа — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка