Ціханоўская возьме ўдзел у пасяджэнні Савета ЕС па агульных пытаннях

17 сакавіка, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні наведае Брусель, дзе возьме ўдзел у пасяджэнні Савета ЕС па агульных пытаннях (адна з 10 фармацый Савета Еўрапейскага саюза).
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х палітык паведаміла, што яна выступіць перад усімі еўрапейскімі міністрамі і сустрэнецца з камісарам па пытаннях пашырэння ЕС Мартай Кос.
“Мы абмяркуем, як разам узмацніць Еўропу і як вывесці Беларусь з вайны. Бо мы ўсе — Еўропа!” — напісала Ціханоўская.
Савет па агульных пытаннях каардынуе падрыхтоўку да пасяджэнняў Савета ЕС, адказвае за шэраг скразных напрамкаў палітыкі. Савет у асноўным складаецца з міністраў па еўрапейскіх справах з усіх дзяржаў — членаў ЕС. Еўрапейскую камісію звычайна прадстаўляюць адпаведныя камісары ў залежнасці ад пытанняў, якія абмяркоўваюцца.
Чарговае пасяджэнне Савета па агульных пытаннях запланаванае на 18 сакавіка. Сярод пытанняў яго парадку дня — падрыхтоўка да пасяджэння Савета ЕС 20–21 сакавіка, дзе сярод іншага будуць абмяркоўвацца сітуацыя ва Украіне і пытанні міграцыі.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–22 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 30 гадоў кіравання Лукашэнкі колькасць свабодных працоўных месцаў павялічылася амаль у 9 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства