Мінск 19:53

БЧ паведаміла пра затрымку цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша праз дзеянні “іншай арганізацыі”

Ілюстрацыйнае фота: БЧ

16 ліпеня, Позірк. Пра затрымку руху цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша паведаміла ўвечары 16 ліпеня прэс-служба Беларускай чыгункі.

Збой у графіку выкліканы “парушэннем тэхналогіі вытворчасці работ іншай арганізацыяй на інфраструктуры БЧ”.

Адзначаецца, што “шэраг цягнікоў ідзе з затрымкай ад 25 хвілін да 1 гадзіны 15 хвілін”.

БЧ запэўніла, што робіць “ўсе магчымыя захады” для больш хуткага аднаўлення графіка руху.

Падзяліцца: