Амбасада Беларусі ў Польшчы амаль на два тыдні прыпыніла выдачу пасведчанняў на вяртанне
16 ліпеня, Позірк. Выдача пасведчання на вяртанне ў краіну ў консульскім аддзеле амбасады Беларусі ў Польшчы прыпынена з 16 па 27 ліпеня, вынікае з інфармацыі на сайце дыппрадстаўніцтва.
Гэта адбываецца “па тэхнічных прычынах”.
У амбасадзе просяць “з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці” і рэкамендуюць у экстраных выпадках звяртацца па пасведчанне ў “іншыя бліжэйшыя замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Польшчы і ў суседніх краінах”.
Консульствы Беларусі ў Польшчы працуюць у Беластоку і Бяла-Падляску (Люблінскае ваяводства).
Пасведчанне на вяртанне — дакумент, які выдаецца ў выпадку страты, крадзяжу або заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта для аднаразовага ўезду ў Беларусь.
Для яго атрымання ў Польшчы трэба звяртацца ў консульскі аддзел дыпмісіі ў Варшаве.
У выпадку крадзяжу або страты пашпарта ў амбасаду трэба прынесці даведку з польскай паліцыі, якая пацвярджае падачу туды адпаведнай заявы.
Пасведчанне на вяртанне выдаецца на тэрмін, неабходны для ўезду ў Беларусь (як правіла да 14 дзён).
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



