За тры гады ў вадаёмах Беларусі праз недахоп кіслароду загінула больш за 68 тыс. рыб

16 ліпеня, Позірк. За апошнія тры гады ў Беларусі зафіксавана 86 выпадкаў масавай гібелі рыбы, паведаміла Генеральная пракуратура па выніках праверкі датрымання заканадаўства ў сферы аховы водных біялагічных рэсурсаў.
У выніку замораў — масавай гібелі водных арганізмаў праз востры недахоп кіслароду — не стала больш за 68 тыс. асобін рыб. Нанесеная шкода — 3,2 млн рублёў.
Праверка паказала, што ў большасці выпадкаў мясцовыя ўлады і адказныя службы не рабілі неабходныя захады для прадухілення гібелі рыбы. З 45 правераных раёнаў парушэнні выявілі ў 41 (91%). Менавіта там адбылося 72 з 86 зарэгістраваных выпадкаў замораў.
Пракуратура высветліла, што ў 41 раёне не праводзіліся прадугледжаныя правіламі мерапрыемствы па прадухіленні гібелі рыбы ў летні перыяд. У 15 раёнах (33%) абавязкі па правядзенні такіх работ увогуле не былі замацаваныя за адказнымі службамі.
Праблемы выявілі і з высвятленнем прычын гібелі рыбы. Па 39 з 84 вывучаных выпадкаў (46%) упаўнаважаныя органы не змаглі вызначыць, што менавіта стала прычынай замору. Пры гэтым у 14 выпадках (36%) аналізы вады паказалі перавышэнне дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў пры нармальным утрыманні кіслароду. У пракуратуры адзначылі, што гэта не выключае тэхнагенны характар гібелі рыбы.
Асобную ўвагу Генпракуратура звярнула на прабелы ў заканадаўстве. Дзейныя нормы прадугледжваюць, напрыклад, унясенне вапны ў вадаёмы пры зніжэнні ўзроўню кіслароду ў спякотны перыяд, аднак само паняцце “высокая тэмпература” ў законе не вызначанае. Акрамя таго, выдаленне залішняй воднай расліннасці, якая таксама ўплывае на ўтрыманне кіслароду, не замацаванае ў якасці абавязковай прафілактычнай меры.
Правяраючыя таксама выявілі праблемы з улікам страт рыбных рэсурсаў. Пасля гібелі больш як 2 тыс. асобін на тэрыторыі прадпрыемства “Белавежская пушча” і Бярэзінскага біясфернага запаведніка змяненні ў квоты на вылаў рыбы не ўносіліся. Прычынай называецца адсутнасць нарматыўна замацаванага абавязацельства карыстальнікаў вадаёмаў паведамляць Мінсельгасхарчу пра выпадкі масавай гібелі рыбы.
Генпракуратура запатрабавала выправіць парушэнні, прыцягнуць вінаватых службовых асоб да адказнасці і змяніць нарматыўныя акты, якія рэгулююць барацьбу з заморнымі з’явамі.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



