Жыхар Глыбоцкага раёна незаконна захоўваў зброю памерлага бацькі — распачатая крымінальная справа

16 ліпеня, Позірк. У дачыненні да 48-гадовага жыхара Глыбоцкага раёна (Віцебская вобласць) распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконнае набыццё і захоўванне агнястрэльнай наразной зброі і боепрыпасаў), паведаміла 16 ліпеня прэс-служба Генеральнай пракуратуры са спасылкай на службу інфармацыі абласной пракуратуры.
Адзначаецца, што пасля смерці свайго бацькі ў 2019 годзе мужчына знайшоў “прызначаную і прыдатную для стральбы” агнястрэльную наразную зброю, якая належала таму, а таксама 87 “вырабленых заводскім спосабам” патронаў да яе.
Фігурант добраахвотна не здаў іх міліцыі, а “прысабечыў і на працягу сямі гадоў незаконна захоўваў па месцы свайго жыхарства”.
Следча-аператыўная група знайшла і выняла зброю і боепрыпасы падчас агляду жытля. Эксперты пацвердзілі іх прыдатнасць да выкарыстання.
Папярэдняе расследаванне справы правядзе ўпраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.
Генпракуратура нагадала, што асоба, якая добраахвотна здала зброю, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці (акрамя выпадкаў збыту).
30 чэрвеня паведамлялася, што ўладальнік пазапраўнага арсенала з Магілёва на падставе рашэння пракурора ўзяты пад варту.
17 чэрвеня УУС Брэсцкага аблвыканкама паведамляла пра канфіскацыю вялікага арсенала агнястрэльнай зброі ў пенсіянера ў Камянцы.
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені–верасні ў Мінскай вобласці была найлепшая дынаміка сельгасвытворчасці, у Гродзенскай — найгоршаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства



