Лукашэнка — артыстам: Не лезьце вы ў гэтую палітыку, каб яе чорт узяў

16 ліпеня, Позірк. “Не лезьце вы ў гэту палітыку, каб яе чорт узяў”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да артыстаў 16 ліпеня на адкрыцці “Славянскага базару ў Віцебску”.
“Рабіце сваю справу, цешце людзей, — заклікаў ён. — Радасных дзён у вас, у нас не так ужо шмат. Таму тое, што будзе адбывацца на гэтым маленькім пятачку ў Віцебску, з’яўляецца абнадзейвальным. Гэта нашае жыццё, гэта нашая будучыня. Тварыце, стварайце. Наколькі магчыма мы будзем вам дапамагаць”.
“Ведаеце, дзе б вы ні былі — у Афрыцы, у Амерыцы, <…> у Еўразіі, вы ведаеце, Беларусь — гэта мірная выспачка, дзе вы знойдзеце заўсёды, як у нас кажуць, прытулак, дзе вы заўсёды знойдзеце пляцоўку для таго, каб на ўвесь свет заявіць, што мастацтва — гэта і ёсць мір, шчасце, здароўе. Поспехаў вам, жывіце доўга і радуйцеся”, — дадаў спікер.
Адметна, што на адкрыцці фестывалю быў прадэманстраваны відэазапіс выступу Лукашэнкі 35-гадовай даўніны, які ён пракаментаваў. Палітык падкрэсліў свой асабісты ўнёсак у захаванне гэтага культурніцкага мерапрыемства.
Лукашэнка таксама сказаў, што мастацтва “сёння патрэбнае ў нашай славянскай сям’і, у нашай садружнасці”.
Варта адзначыць, што на адкрыцці “Славянскага базару” некалькі разоў гучала ўкраінская мова. Адна з вядоўцаў павіталася па-ўкраінску, таксама быў выкананы фрагмент украінскай песні. Украіну ў кантэксце славянскіх народаў згадваў і Лукашэнка.
Разам з тым Украіна не бярэ ўдзел у фестывалі ўжо на працягу многіх гадоў. Афіцыйная дэлегацыя і артысты з гэтай краіны перасталі наведваць мерапрыемства пасля 2014 года. Тым больш гэта не адбываецца ў апошнія гады, калі фармат фестывалю цалкам арыентаваны на супрацу ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія рэжым Лукашэнкі разгарнуў пасля брутальнага задушэння пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй выбараў 2020 года і жорсткасцю сілавікоў, не спыняюцца дагэтуль.
Нацыянальная культура знаходзіцца пад прэсам цэнзуры і ідэалёгіі. Беларуская мова ўсё больш сыходзіць на другі план пасля рускай.
Паводле інфармацыі “Беларускай Рады культуры”, з 2020 года і да канца чэрвеня 2026-га рэпрэсіі ў Беларусі зазнала сама меней 117 дзеячаў культуры. Не менш як 82 з іх прыгаворана да пазбаўлення або абмежавання волі, яшчэ восем на канец справаздачнага перыяду была пад следствам. У астатніх выпадках вырак невядомы.
Акрамя таго, у Беларусі існуе спіс забароненых артыстаў ды іншых дзеячаў культуры. Нехта з іх мяняе прафесію, нехта эмігруе.
Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” праходзіць з 1992 года, сёлета — 35-ы раз. У праграме сёлетняга фестывалю (16–19 ліпеня) прадстаўленыя розныя сферы творчасці— ад музыкі да выяўленчага мастацтва. Традыцыйна мае праўладную і прарасійскую скіраванасць.
МУС правядзе на "Славянскім базары" паказальныя выступленні спецпадраздзяленняў і дзяцей з ваенна-патрыятычных клубаў
На думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свеце
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаМедыянны заробак у траўні быў на 22,9% меншы за намінальны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



