Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым “аднаўленне даверу” з Захадам

18 сакавіка, Позірк. Тэма “аднаўлення даверу” з Захадам сярод іншага была ўзнятая на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым 18 сакавіка ў Мінску, вынікае са слоў апошняга.
“З кіраўніком дзяржавы таксама быў абмеркаваны шэраг пытанняў па рэалізацыі нейкіх нашых крокаў і крокаў нашых партнёраў па аднаўленні даверу ў стасунках. Гэта тычылася ў тым ліку і шэрагу заходніх дзяржаў”, — цытуюць кіраўніка знешнепалітычнага ведамства дзяржСМІ.
Якія менавіта пытанні абмяркоўваліся ў гэтым кантэксце, міністр па выніках сустрэчы не ўдакладніў.
Лукашэнка і Рыжанкоў таксама абмеркавалі “прапрацоўку візітаў”, “рэалізацыю планаў па развіцці супрацы”, у тым ліку з Кітаем, працу ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і падрыхтоўку да правядзення ў траўні саміта ЕАЭС у Мінску.
Падчас сустрэчы было заяўлена, што Лукашэнка плануе правесці нараду з беларускімі амбасадарамі.
24–26 лютага беларуская ўрадавая дэлегацыя ўдзельнічала ў “сегментах высокага ўзроўню” 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) і Канферэнцыі па раззбраенні. З трыбуны ў Жэневе (Швейцарыя) Рыжанкоў абвінаваціў краіны Захаду ў парушэнні норм і прынцыпаў ААН, заклікаў “правесці глабальную перазагрузку ў сферы правоў чалавека”, а таксама запрасіў у Беларусь вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Еўрапейскі саюз не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. ЕС увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі — як за ўнутраныя рэпрэсіі, так і за дапамогу Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны.
У сваю чаргу ўрад Беларусі ўвесну 2022 года зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, што здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC не выключае нязначнага павышэння інфляцыі ў бліжэйшыя месяцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаСейм Польшчы разгледзіць рэзалюцыю аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пасля ўнясення паправакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па росце спажывецкіх цэн у лютым 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ выпадку спынення вайны ва Украіне беларускі рубель можа ўмацавацца да долара — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаСейм Польшчы мае намер заявіць аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка