Целы двух мігрантаў знойдзеныя на мяжы з Літвой і Польшчай — Дзяржпагранкамітэт

18 сакавіка, Позірк. Два целы мігрантаў без вопраткі знойдзеныя на беларускай тэрыторыі на мяжы з Літвой і Польшчай, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
У Шчучынскім раёне (Гродзенская вобласць) паблізу мяжы з Літвой 17 сакавіка пагранічнікі выявілі цела “мужчыны афрыканскай знешнасці” без дакументаў.
Праз некалькі гадзін іх калегі ў Камянецкім раёне (Брэсцкая вобласць) знайшлі ў лясным масіве паблізу беларуска-польскай мяжы яшчэ адзін труп. Чалавек быў у лёгкім адзенні і без абутку.
Дзяржпагранкамітэт сцвярджае, што “польскія сілавікі выкінулі яго” на тэрыторыю Беларусі “праз брамку для жывёл у загараджальным плоце”.
На месцах здарэнняў працавалі следча-аператыўныя групы.
Паводле даных пагранічнага ведамства, ад пачатку года на мяжы ЕС з Беларуссю загінула тры чалавекі — па адным побач з Латвіяй, Польшчай і Літвой.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не паведамляе, як мігранты апынаюцца на мяжы з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
З пачатку 2025 года суседнія дзяржавы ЕС спынілі сама меней 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных даных іх памежных службаў. Больш за ўсё Польшча — не менш як 1,8 тыс.
За 2024 год Літва, Латвія і Польшча прадухілілі 36,3 тыс. такіх спробаў.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
“Мы да ўвядзення санкцый вельмі сур’ёзна з Захадам супрацоўнічалі, аж да таго, што заключылі дагавор аб рэадмісіі. Потым яны ад гэтага адмовіліся. Мы лавіць іх не будзем. Наша справа — гарантаваць бяспеку народа”, — сказаў ён, у прыватнасці, 2 ліпеня 2024 года.
Згодна з дакладам “Бяспечнага шляху няма. Смерці мігрант_ак на мяжы Еўрапейскага саюза і Беларусі” праваабарончай арганізацыі Human Constanta, з вясны 2021-га па канец сакавіка 2024-га не менш за 116 нелегальных мігрантаў, у тым ліку 15 жанчын, памерла на мяжы Беларусі з краінамі ЕС. Непасрэдна на тэрыторыі Беларусі на канец сакавіка 2024 года памерла не менш як 47 чалавек.
Летась у снежні намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці Дзяржпагранкамітэта Мікалай Барэйка заяўляў, што да таго дня з 2021 года на мяжы з краінамі ЕС загінула 72 мігранты. Адказнасць за гэта ён усклаў на “калег з сумежных дзяржаў”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі прывялі да згортвання дробнага бізнесу ў дрэваапрацоўцы — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь актывізуе студэнцкія абмены з ВенгрыяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваНа аднаго жыхара Беларусі прыходзіцца ў два разы больш лесу, чым у сярэднім у свеце — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРашэнне па скарзе на адмову Грузіі надаць прытулак беларускаму праваабаронцу Кісляку будзе абвешчанае 26 сакавіка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПраблему ДТЗ з удзелам жывёл можна вырашыць толькі комплексна — прадстаўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаныя Белстата: У студзені — лютым вобласць прызначанага віцэ-прэм'ерам Караніка была горшай у краіне па дынаміцы развіццяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць электронных паслуг, аказаных праз адзіны партал, за тры гады вырасла амаль у восем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДаходы ад паляўнічага турызму з удзелам замежнікаў павялічыліся за год на 30% — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка