Сейм Польшчы разгледзіць рэзалюцыю аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пасля ўнясення паправак
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 21 сакавіка 2025 года ў 11:27
20 сакавіка, Позірк. Галасаванне па рэзалюцыі аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Сеймам Польшчы адбудзецца пасля разгляду паправак камісіяй па замежных справах. Хутчэй за ўсё дэпутаты прагаласуюць за дакумент на наступнай сесіі, запланаванай на 2-4 красавіка, паведамілі “Позірку“ дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
За праект рэзалюцыі польскі парламент збіраўся галасаваць 20 сакавіка. Пасля гэтага ў Сейме планавалася адмысловая прэс-канферэнцыя. Аднак напярэдадні падчас слуханняў, у якіх узяў удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, у праект дакумента былі ўнесеныя дзве папраўкі, якія да пасяджэння Сейма ў чацвер профільная камісія разгледзець не паспела.
“Чыста тэхнічнае пытанне, не паспелі аформіць працэдурна”, — паведаміла крыніца.
У праекце рэзалюцыі адзначаецца, што сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі “прайшлі з парушэннем міжнародных стандартаў”, Сейм “выказвае глыбокую занепакоенасць” палітычнай сітуацыяй у суседняй краіне.
Гл. падрабязней:
Сейм Польшчы мае намер заявіць аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка