Мінск 20:38

За апошнія дні ў навучальных установах адбыліся два пажары

21 сакавіка, Позірк. Пра два пажары ў навучальных установах паведамляецца ў зводках Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Прычынай узгарання 20 сакавіка ў дзіцячым садку на вул. 30 гадоў Перамогі ў Магілёве стала кароткае замыканне электрапліты падчас падрыхтоўкі абеду.

Было эвакуявана 76 дзяцей і 25 дарослых. Ніхто не пацярпеў. Агнём пашкоджана пліта.

18 сакавіка паведамлялася пра ўзгаранне ў Мінску на вуліцы Народнай у санвузле на другім паверсе будынка філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта.

“Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыяй аб’екта з будынка эвакуявана 390 чалавек (з іх 340 навучэнцаў). У выніку ўзгарання знішчана электрычная сушылка для рук. Пацярпелых няма“, — адзначаецца ў паведамленні.

Паводле звестак МНС, з пачатку 2025 года на тэрыторыі Беларусі адбылося 1.732 пажары (1.276; +35,7%), на якіх загінулі 196 чалавек (143; +37,1%).

Падзяліцца: