Дзяржпагранкамітэт зноў абвінаваціў “літоўскіх сілавікоў” у збіцці мігранта

21 сакавіка, Позірк. Мужчына без дакументаў і асабістых рэчаў знойдзены 21 сакавіка “ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-літоўскай мяжы”, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Чалавек назваўся грамадзянінам Гамбіі і, як сцвярджае ведамства, заявіў, што “літоўскія сілавікі жорстка збілі яго і сілай вытурылі на беларускую тэрыторыю”.
Паведамляецца, што “першасны медагляд выявіў не толькі шматлікія цялесныя пашкоджанні, але і закрытую чэрапна-мазгавую траўму”. Мужчыну шпіталізавалі ў адну з бальніц Гродна.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не паведамляе, як мігранты апынаюцца на мяжы з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Ад пачатку 2025 года суседнія дзяржавы ЕС спынілі сама меней 2,4 тыс. спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў. Літва зафіксавала 155 такіх спробаў.
За 2024 год Літва, Латвія і Польшча прадухілілі 36,3 тыс. спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з беларускай тэрыторыі.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.


- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларуска-польскай мяжы нелегальныя мігранты не фіксуюцца два тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені 2026 года зафіксавана дадатнае сальда знешняга гандлю ў памеры 117,2 млн долараў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ 2026-2027 гадах на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей будзе створаны новы рэспубліканскі заказнікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПастаўка падсанкцыйных тавараў у Расію з афармленнем у Беларусі можа быць выгаднай — расследаванне БРЦМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

