Кабмін Украіны зацвердзіў палажэнне пра блакаванне тэле- і радыёвяшчання з тэрыторыі Беларусі

21 сакавіка, Позірк. Палажэнне пра сістэму адмысловага тэлерадыёвяшчання зацвердзіў 21 сакавіка Кабінет міністраў Украіны, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прадстаўнік урада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.
Паводле яго інфармацыі, дакумент вызначае “асноўныя задачы, механізм функцыянавання сістэмы адмысловага тэлерадыёвяшчання, і парадак яе выкарыстання”.
Сістэма адмысловага тэлерадыёвяшчання прызначаная для “блакавання сігналаў наземнага тэлевізійнага вяшчання і радыёвяшчання ў FM-дыяпазоне радыёчастот”, якія распаўсюджваюцца з тэрыторыі Расіі, Беларусі і Прыднястроўскага рэгіёну Малдовы, а таксама “з тэрыторый, на якіх вядуцца (вяліся) баявыя дзеянні, або з часова акупаваных РФ тэрыторый, вызначаных загадам Мінразвіцця”.
11 лютага ўрад Украіны прыняў рашэнне аб дэнансацыі двухбаковага пагаднення з Беларуссю пра “прынцыпы супрацы і ўмовы ўзаемаадносін у галіне сувязі”.
Пагадненне дзейнічала з 17 снежня 1992 года, было падпісанае ў Кіеве.
У жніўні 2024 года Украіна выйшла з міжурадавага пагаднення з Беларуссю пра супрацу ў галіне ўрадавай сувязі.
19 верасня 2023 года Палата прадстаўнікоў прыняла, Савет Рэспублікі ўхваліў, а Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб прыпыненні дзеяння пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб рэгуляванні працэсу перасялення і абароне правоў перасяленцаў і членаў іх сем’яў”. Дакумент быў падрыхтаваны “ў рамках мер у адказ на недружалюбныя дзеянні Украіны ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь”, яго рэалізацыя нібыта “будзе садзейнічаць абароне нацыянальных інтарэсаў” Беларусі.
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, у якой Беларусь падтрымлівае Расію, Кіеў і Мінск скасавалі шмат дагавораў пра двухбаковую супрацу.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–22 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка