МУС назвала няпраўдай інфармацыю пра збіццё беларускімі сілавікамі коміка з РФ Астаніна

21 сакавіка, Позірк. Праз два дні пасля з’яўлення інфармацыі пра тое, што беларускія сілавікі падчас затрымання збілі расійскага стэндап-коміка Арцемія Астаніна, Міністэрства ўнутраных спраў назвала гэта няпраўдай.
Намеснік кіраўніка МУС — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч у каментарыі, распаўсюджаным прэс-службай ведамства, заявіў, што “пачынаючы з 19 сакавіка ў дэструктыўных СМІ і інтэрнэт-рэсурсах распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя пра прычыненне цялесных пашкоджанняў пры затрыманні і этапаванні беларускімі сілавікамі вядомаму расійскаму стэндаперу”. “Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці”, — сцвярджае ён.
Паводле версіі МУС, “17 сакавіка ў нацыянальным аэрапорце Мінск на запыт расійскіх калегаў беларускімі сілавікамі быў затрыманы грамадзянін Расійскай Федэрацыі Фралоў, ён жа Астанін Арцём, 1986 года нараджэння, якога расіяне шукалі на падставе падазрэння ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 282 Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі “Распальванне варожасці і варажнечы”.
Сцвярджаецца, што “ў далейшым органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь знаходжанне гэтага грамадзяніна на тэрыторыі рэспублікі было прызнанае непажаданым, і ва ўстаноўленым парадку ён быў прымусова высланы з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аўтамабільным транспартам пад канвоем супрацоўнікаў ГУБАЗ”.
“На мяжы з Расійскай Федэрацыяй перададзены расійскім калегам. Пры затрыманні і перадачы пры этапаванні гэтага грамадзяніна якой-небудзь фізічнай сілы і іншых недазволеных метадаў да яго не прымянялася. Беларускія сілавікі дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам”, — заявіў Казакевіч.
МУС папярэдзіла, што “паклёп на адрас супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў цягне крымінальную адказнасць”.
Пра тое, што супрацоўнікі сілавых органаў Беларусі падчас затрымання 18 сакавіка зламалі рэбры і хрыбет расійскаму стэндап-коміку Арцемію Астаніну, паведаміў 19 сакавіка яго адвакат.
Паводле слоў абаронцы, на фоне атрыманых траўм у артыста пачаліся праблемы з лёгкімі.
19 сакавіка ў Маскоўскім гарадскім судзе прайшло пасяджэнне аб абранні Астаніну меры стрымання. Нягледзячы на довады абароны, яго ўзялі пад варту на два месяцы ў рамках раней узбуджанай крымінальнай справы.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC не выключае нязначнага павышэння інфляцыі ў бліжэйшыя месяцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства