Другі раз ад пачатку сакавіка ў межах паэтапнай стратэгіі павышаюцца цэны на паліва
21 сакавіка, Позірк. Рознічныя цэны на маторнае паліва на беларускіх аўтазаправачных станцыях з 22 сакавіка будуць павышаны на дзве капейкі, паведамляе дзяржаўны канцэрн “Белнафтахім”.
Цэны за адзін літр складуць:
бензін АІ-92-К5-Еўра — 2,38 рубля;
АІ-95-К5-Еўра — 2,48 рубля;
АІ-98-К5-Еўра — 2,7 рубля;
дызельнае паліва — 2,48 рубля.
Раней “Белнафтахім” паведамляў, што з 15 сакавіка ў межах паэтапнай стратэгіі адпускныя цэны на АЗС павысяцца на 16 капеек за літр паліва, “з крокам па дзве капейкі на тыдзень”.
Адзначалася, што рашэнне прынята з улікам “усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан’юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах”.
20 траўня 2024 года канцэрн абвясціў пра паэтапнае павышэнне кошту аўтамабільнага паліва на восем капеек — па капейцы на працягу васьмі тыдняў. Заключны, восьмы раз яно падаражэла 9 ліпеня.
Запасы маторнага паліва ў грашовым вымярэнні па выніках чацвёртага квартала 2024 года скараціліся на 1,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га (са 141 млн 400,1 тыс. да 138 млн 932,6 тыс.), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу зветсак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Запасаў бензіну стала менш на 0,4% (з 20 тыс. 324,2 тоны да 20 тыс. 246,2 т), дызельнага паліва — на 4,3% (з 26 тыс. 281,5 т да 25 тыс. 160,8 т).
Паводле дарагавізны бензіну і дызельнага паліва Беларусь у чацвёртым квартале (кастрычнік — снежань) 2024 года заняла трэцяе месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу штомесячных звестак аддзела галіновай і сацыяльна-дэмаграфічнай статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Па выніках студзеня — сакавіка Беларусь знаходзілася на другім месцы, студзеня — чэрвеня і студзеня — верасня — на трэцім.
Самы дарагі бензін у снежні 2024-га быў у Арменіі — 1,33 долара (у верасні 2024-га — 1,38; -3,6%). Далей Кыргызстан — 0,75 долара (0,8; -6,3%), Беларусь — 0,69 (0,75; +8%), Расія — 0,59 (0,64; -7,8%), Казахстан — 0,39 (0,42; -7,1%).
Дызпаліва самае дарагое ў Арменіі — 1,3 долара (1,36; -4,4%). У Кыргызстане яго кошт складаў 0,84 долара (0,89; -5,6%), Беларусі — 0,71 (0,76; -6,6%), Расіі — 0,68 (0,73; -6,8%), Казахстане — 0,67 (0,61; +9,8%).
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі не павінны высоўваць залішнія патрабаванні пры крэдытаванні прадпрыемстваў — Галоўчанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПрактычныя наступствы беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз туріндустрыяй не зусім усвядомленыя — дырэктар Нацагенцтва па турызмеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрадстаўніца беларускай дзяржаўнай турфірмы ўключыла Грузію ў склад РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе доля аднаўляльных крыніц энергіі ў энергабалансе Беларусі склала 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа турвыставу ў Мінску заявіліся Палестына, Крым, Курская і Белгарадская вобласці РФ, дзе ідуць баявыя дзеянніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка