Міліцыя не дазволіла вывезці з Беларусі каля 22 т каляровых металаў

24 сакавіка, Позірк. Пра спыненне вывазу з Беларусі партыі каляровых металаў паведаміла 24 сакавіка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў са спасылкай на начальніка аддзела Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінскай вобласці Уладзіміра Роўду.
Міліцэйскі чыноўнік у відэакаментарыі паведаміў, што ў Стаўбцоўскім раёне падчас праверкі аўтамабіля “Сканія” міліцыянты знайшлі 22 тоны лому каляровых металаў без суправаджальных дакументаў.
Кіроўца — 60-гадовы жыхар Полацка (Віцебская вобласць) — заявіў, што збіраў каляровы метал на тэрыторыі Баранавічаў (Брэсцкая вобласць), каб пасля вывезці і прадаць у Расіі.
Груз коштам звыш 41 тыс. рублёў канфіскаваны. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за “парушэнне парадку вывазу з Беларусі лому і адходаў чорных і каляровых металаў”. Яму пагражае “буйны штраф і канфіскацыя прадмета правапарушэння”.
У лютым МУС паведамляла пра затрыманне 5,3 тон каляровых металаў, якія спрабаваў вывезці ў РФ жыхар Оршы (Віцебская вобласць).
У 2024 годзе спробы вывазу з Беларусі ў РФ лому каляровых металаў спыняліся неаднаразова. Пра іх паведамлялася на працягу ўсяго года.
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка