Ціханоўская выказала спачуванні сем’ям загінулых ад землятрусу ў М’янме і Тайландзе

28 сакавіка, Позірк. Спачуванні ў сувязі з землятрусам у М’янме і Тайландзе выказала на сваёй старонцы ў сацсетцы “Х” дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Разбуральны землятрус у М’янме і Тайландзе прывёў да вялізных пакут, і сапраўдная колькасць ахвяр толькі пачынае павялічвацца”, — адзначыла палітык.
Яна выказала “шчырае спачуванне” ахвярам землятрусу, іх сем’ям і “адважным супрацоўнікам службаў экстраннага рэагавання, якія рызыкуюць сваім жыццём, каб дапамагчы іншым”.
Землятрус магнітудай 7,7 адбыўся ў М’янме 28 сакавіка. Эпіцэнтр знаходзіўся за 16 кіламетраў ад горада Сагайн (насельніцтва складае 300 тыс. жыхароў), недалёка ад горада Мандалай (больш за 1,7 млн). Паведамлялася аб не менш як 144 загінулых і 732 траўмаваных.
Падземныя штуршкі адчуваліся ў суседніх краінах, у тым ліку ў Тайландзе. У сталіцы краіны Бангкоку абрынулася некалькі вышынных будынкаў. Загінула не менш як тры чалавекі, дзясяткі апынуліся пад заваламі.
З візітам у М’янме з 27 сакавіка знаходзіцца беларуская ваенная дэлегацыя на чале з міністрам абароны Віктарам Хрэніным.
2 лютага 2021 года ў М’янме пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі старэйшага генерала Мін Аун Хлайна быў здзейснены ваенны пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты, што перараслі ў грамадзянскую вайну.
Па ацэнках арганізацыі ACLED (Аrmed Conflict Location & Event Data) на 24 чэрвеня 2022 года, у выніку гвалту пасля перавароту агулам было забіта каля 21 тыс. чалавек.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


