Мінск 14:24

У Мазыры патануў мужчына — адпачываў у кампаніі, вырашыў выкупацца ў Прыпяці

Фота: ТРВОД

24 чэрвеня, Позірк. Аб чарговым выпадку гібелі на вадзе паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Трагедыя здарылася 23 чэрвеня ў Мазыры (Гомельская вобласць). Адзначаецца, што на несанкцыянаваным пляжы ў раёне вяслярнай базы на рацэ Прыпяць “адпачывала кампанія”. Мужчына 1970 года нараджэння “вырашыў выкупацца”.

“Праз час дзяўчына з гэтай жа кампаніі ўбачыла, што ён сыходзіць пад ваду. Адразу ж набрала 112. Супрацоўнікі МНС выехалі на месца выкліку, папярэдне паведаміўшы работнікам ТРВОД. Ратавальнікі дасталі мужчыну з вады ніжэй па цячэнні, у раёне вуліцы Гогаля. Аказвалі першую дапамогу да прыбыцця медыцынскіх работнікаў, выратаваць мужчыну не ўдалося”, — гаворыцца ў паведамленні.

З надыходам лета паведамленні аб гібелі людзей на вадзе ў Беларусі сталі рэгулярнымі. На 26–27 чэрвеня ў сувязі са спякотай у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаецца, што тэмпература дасягне 32–33 градусаў. Сярод рызык такога надвор’я МНС называе гібель людзей на вадзе.

Згодна з інфармацыяй ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістраваныя 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).

Ад утапленнязагінулі 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

Паводле звестак ТРВОД, за 3 месяцы 2026 года ў Беларусі ад утаплення загінулі 24 чалавекі (шасцёра — на закрытых тэрыторыях).

Гл. таксама:

У Пінскім раёне падлетак патануў у Прыпяці

Падзяліцца: