У Пінскім раёне падлетак патануў у Прыпяці

23 чэрвеня, Позірк. 15-гадовы юнак патануў у рацэ Прыпяць у Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць), паведаміла 23 чэрвеня прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, напярэдадні ўвечары чацвёра падлеткаў прыехалі ў вёску Красава пакупацца ў рацэ. Адзін з іх “сышоў пад ваду і праз моцную плынь не змог выплыць”.
“Яго сябры звярнуліся па дапамогу да гаспадара бліжэйшага дома, і мужчына паспрабаваў самастойна знайсці падлетка ў рацэ, — гаворыцца ў паведамленні. — Аднак ратавальнікі, якія пазней прыбылі, дасталі з вады маладога чалавека без прыкметаў жыцця”.
Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння і апытала відавочцаў. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Адзначаецца, месца, дзе плавалі падлеткі, “не абсталяванае для купання”.
У справе разбіраецца Пінскі міжраённы аддзел СК.
Пад Мінскам патануў 16-гадовы падлетак, у Цнянскім вадасховішчы — малады чалавек 2005 года нараджэння
ТРВОД паведаміў яшчэ аб адным патанулым — мужчына загінуў у Светлагорску
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



