На таргах 24 чэрвеня падаражэў толькі расійскі рубель

24 чэрвеня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 чэрвеня.
Курс долара знізіўся да 2,8155 рубля (-0,03%; -0,0008), еўра — да 3,1999 (-0,66%; -0,0212), юаня — да 4,1421 за 10 (-0,22%; — 0,0093).
Каціроўка расійскага рубля павысілася да 3,7743 за 100 (+0,04%; +0,0015).
На мінулым рабочым тыдні курс долара вырас на 0,61% (з 2,7723 да 2,7892 рубля), юаня — на 0,36% (4,0931 да 4,1078 за 10); еўра — знізіўся на 0,46% (з 3,2113 да 3,1964), расійскага рубля — на 0,57% (з 3,8144 да 3,7927 за 100).
Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты па выніках пяці месяцаў 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За гэты перыяд афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 4,93% (з 2,9027 да 2,7596 рубля). На першым месцы Расія — 9,21% (з 78,2267 да 71,0224 рубля), на трэцім — Арменія — 3,46% (з 381,36 да 368,18 драма). За імі ідуць Казахстан, дзе долар патаннеў на 3,31% (з 502,57 да 485,95 тэнге), Грузія — 0,96% (з 2,6951 да 2,6693 лары), Узбекістан — 0,23% (з 12.025,33 да 11.997,83 сума) і Таджыкістан — 0,05% (з 9,2513 да 9,24654 самані).
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць здзейсненых падлеткамі "экстрэмісцкіх" злачынстваў ад пачатку года знізілася на 21% — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаДоля продажаў айчынных тавараў нязначна павялічылася, але ўсё яшчэ не дацягвае да планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


