Беларусь і Куба абмяркуюць гандлёва-эканамічную супрацу на травеньскай сустрэчы ў Гаване

24 сакавіка, Позірк. Чарговае пасяджэнне беларуска-кубінскай камісіі па гандлёва-эканамічнай супрацы адбудзецца ў траўні ў Гаване, вынікае з паведамлення, апублікаванага 24 сакавіка прэс-службай Міністэрства замежных спраў.
Падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства сярод іншага абмяркоўвалася 20 сакавіка на сустрэчы амбасадара Беларусі Віталя Барчука з міністрам унутранага гандлю Кубы Бэтсі Дыяс Вяласкес.
Адзначаецца, што бакі таксама “разгледзелі актуальны стан праектаў, што рэалізуюцца паміж Кубай і Беларуссю, і перспектыўныя кірункі супрацы ў сферы гандлю”.
У сярэдзіне лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале быў апублікаваны пратакол да міжурадавага пагаднення ад 24 чэрвеня 2014 года з пералікам тавараў, якія Беларусь і Куба хацелі б пастаўляць адзін адной ў рамках “сустрэчнага гандлю”. Згодна з дакументам, для кожнага боку “пры ўзаемных пастаўках тавараў і паслуг вызначаецца ліміт у 15 млн долараў ЗША на пяцігадовы перыяд”.
У адпаведнасці з пагадненнем Куба прапануе Беларусі лекі, абсталяванне і вакцыны; драўняны вугаль; каву; какаву; ром і вытворныя; кансервы; мякаць і пасту з садавіны і гародніны; сокі і нектары; свежую садавіну; мёд, харчовыя дабаўкі і іншыя прадукты пчалярства; морапрадукты (крэветкі, акулавы плаўнік, блакітны краб, смаўжовая маса, амары, кальмары, вугры); “іншыя тавары, што выклікаюць інтарэс”.
У сваю чаргу Беларусь прапануе Кубе лекавыя сродкі, расходныя матэрыялы для сферы аховы здароўя і сыравіну для вытворчасці лекаў і вакцын; малако — сухое цэльнае і сухое абястлушчанае; угнаенні і хларыд калію; шэраг харчовых прадуктаў (кукуруза, ячмень, соевы алей, рыба, кансерваваная ялавічына, сыры, алей ды інш.); кармы для жывёл; пакавальны матэрыял; сельскагаспадарчую, будаўнічую, аўтамабільную, грузавую тэхніку, а таксама запчасткі і камплектоўныя для тэхнікі БелАЗ і МАЗ; “іншыя тавары, што выклікаюць інтарэс”.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 26 ліпеня 2024 года кубінскага прэзідэнта Мігеля Дыяс-Канеля Бярмудэса з Днём нацыянальнага паўстання, адзначыў, што Беларусі і Кубе трэба не толькі пашыраць “супрацу ў традыцыйнай сферы гандлю”, але і выходзіць на “кааперацыйныя формы ўзаемадзеяння”.
Летась 17 ліпеня прэзідэнт Кубы на сустрэчы з Раманам Галоўчанкам, які тады ўзначальваў беларускі ўрад, рашуча асудзіў санкцыі ЗША супраць Беларусі і ўмяшанне ў яе справы.
Падчас візіту беларускай урадавай дэлегацыі на Кубу былі падпісаныя дакументы аб пастаўках Мінскам і Гаванай медыкаментаў адзін аднаму.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі гарсуд часткова задаволіў скаргу беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Мінску амаль траціна арганізацый стратная, у цэлым па краіне — чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка