Ціханоўская: Адкрыццё прадстаўніцтва дэмсіл Беларусі ў Таліне — інвестыцыя ў агульную еўрапейскую будучыню

24 сакавіка, Позірк. Адкрыццё офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Таліне (Эстонія) з’яўляецца “важным крокам”, які “збліжае беларусаў і эстонцаў”, а таксама “інвестыцыяй у агульную еўрапейскую будучыню”, такое меркаванне выказала на адпаведнай цырымоніі 24 сакавіка беларуская дэмлідар Святлана Ціханоўская.
Палітык адзначыла, што гэта чацвёртае прадстаўніцтва дэмсіл Беларусі ў краінах Еўропы. Раней офісы былі адкрытыя ў Вільнюсе, Брусэлі і Празе.
“Сёння Эстонія дапамагае беларусам і ўкраінцам змагацца з расійскім імперыялізмам. Пасля гвалтоўнага захопу ўлады Лукашэнкі ў 2020 годзе Эстонія прыняла сотні беларускіх палітычных уцекачоў. Многія з іх засталіся ў Эстоніі і робяць свой унёсак у эканоміку, грамадства і дэмакратыю краінч. Мы вельмі ўдзячныя вам за тое, што вы працягваеце нам руку дапамогі ў гэтыя нялёгкія часы”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Дэмакратычны лідар выказала ўпэўненасць у тым, што адным з практычных вынікаў адкрыцця місіі ў Таліне стане “больш шчыльная каардынацыя”: “Так мы зможам аблегчыць працэс легалізацыі і інтэграцыі для беларусаў у Эстоніі”.
У рамках візіту ў Талін Ціханоўская правядзе перамовы з кіраўніком МЗС, спікерам парламента, а таксама мэрам эстонскай сталіцы.
Мінулым разам беларускі дэмлідар наведвала Эстонію 18–19 лістапада 2024 года.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы аб стварэнні роўных умоў рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка