Ціханоўская абмеркавала ў Эстоніі сітуацыю з палітвязнямі і падтрымку беларускіх СМІ

24 сакавіка, Позірк. Падзяку за “паслядоўную падтрымку” выказала эстонскім палітыкам у Таліне дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, падчас візіту ў гэтую балтыйскую краіну дэмлідар правяла сустрэчы са спікерам эстонскага парламента Лаўры Хусарам, мэрам Таліна Яўгенам Асіноўскім і генеральным сакратаром МЗС Ёнатанам Усявіявым.
У прыватнасці, Ціханоўская падзякавала суразмоўцам за фінансавую дапамогу рэпрэсаваным беларусам праз Міжнародны гуманітарны фонд, за адкрыццё прадстаўніцтва дэмсіл у Таліне, а таксама, як сказаў Вячорка, за “моцнае выступленне міністра замежных спраў Эстоніі Маргуса Цахны на сесіі Савета па правах чалавека ААН на мінулым тыдні”.
На сустрэчы Хусарам бакі абмеркавалі працу групы “За дэмакратычную Беларусь” у эстонскім парламенце, санкцыйную палітыку і “ролю Беларусі ў кантэксце перамоваў па Украіне”. Паводле слоў дарадцы, Ціханоўская “падкрэсліла важнасць пры прыняцці палітычных рашэнняў падзяляць беларусаў і рэжым, а таксама Беларусь і Расею”. Абмяркоўваліся таксама сітуацыя з палітвязнямі і магчымыя крокі для іх вызвалення.
На сустрэчы з генеральным сакратаром МЗС гаворка ішла аб вызваленні палітвязняў, падтрымцы незалежных медыя, у тым ліку “Радыё Свабода”. Суразмоўцы, як паведаміў дарадца дэмлідара, абмеркавалі “ход перамоў аб Украіне, ролю Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы, а таксама супрацоўніцтва з дэмакратычнымі саюзнікамі ў ЕС і ЗША”. Закранутыя былі пытанні легалізацыі і інтэграцыі беларусаў, якія пражываюць у Эстоніі. Было адзначана, што пасля завяршэння мандата Марка Коплімаа Талін прызначыць новага спецпасланніка па працы з дэмакратычнай Беларуссю.
Падчас сустрэчы з Асіноўскім падымаліся тэмы стажыровак у Таліне для беларускай моладзі, сумесныя мерапрыемствы ў рамках супрацоўніцтва з дэмсіламі, падтрымка культурных і дыяспаральных ініцыятыў, а таксама арганізацыя акцый да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня.
Мэр Таліна паведаміў, што мае беларускія карані — яго дзед быў родам з Ваўкавыска (Гродзенская вобласць), звярнуў увагу Вячорка.
Раней 24 сакавіка Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Таліне.
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 10 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка