У Беларусі з’явяцца 80-рублёвыя купюры і адчаканеныя ў Казахстане манеты


26 сакавіка, Позірк. З 31 сакавіка ў абарачэнне будзе выпушчана 80.000 памятных банкнот “80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” наміналам 80 рублёў, вынікае з апублікаванай Нацыянальным прававым інтэрнэт-парталам пастановы праўлення Нацбанка ад 18 сакавіка.
У гэты ж тэрмін будуць выпушчаныя ў абарачэнне 2.500 аднайменных срэбных манет наміналам 20 рублёў і 5.000 медна-нікелевых манет наміналам 1 рубель.
Нацбанк паведаміў, што на 80-рублёвай купюры намаляваны галоўны манумент мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой“ — “Мужнасць“. На адваротным баку выява рукі маці, якая трымае руку дзіцяці, на фоне нацыянальнага арнаменту, выявы архітэктурнага комплексу “Брама Мінска” і кветкі яблыні. Банкнота будзе ярка-ружовага колеру.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай. Яны адчаканеныя ў Казахстане.
Як купюры, так і манеты будуць законнымі плацежнымі сродкамі Рэспублікі Беларусь.
Цяпер у абарачэнні ў Беларусі знаходзяцца банкноты наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, а таксама манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, 1 і 2 рублі. Такім чынам, банкнота наміналам 80 рублёў будзе выпушчаная ўпершыню. У свеце банкноты такога наміналу таксама не выпускаліся. Памятныя манеты наміналам 20 рублёў у Беларусі чаканіліся і раней.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваДоля асуджаных за адмову ўтрымліваць сваіх дзяцей з 2016 года павялічылася з 10% да 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі Польшча зафіксавала столькі ж парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі, колькі за ўсе папярэднія дні 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе Беларусь накіравала 289 запытаў на выдачу суайчыннікаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дачу незаконнага ўзнагароджання ў 2025 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 юрыдычных асоб — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская лічыць, што АБСЕ можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


