Мінск 12:26

У першыя два месяцы 2025 года хутчэй за ўсё даражэлі камунальныя паслугі і гародніна

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

26 сакавіка, Позірк. Камунальныя паслугі і гародніна сталі лідарамі па падаражэнні ў студзені — лютым 2025 года, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу даных Белстата.

Тарыфы на абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі (вываз і ўтылізацыя) выраслі на 21,45%, халоднае водазабеспячэнне — на 21,15%, каналізацыю — на 19,26%.

Сярод сезонных харчовых тавараў хутчэй за ўсё раслі цэны на моркву (19,57%), капусту (19,40%) і рэпчатую цыбулю (14,43%), сярод несезонных — на какава-парашок (12,32%), глазураваныя цукеркі (8,88%) і айчынныя цыгарэты з фільтрам (8,43%), якія статведамства адносіць да групы харчовых тавараў.

З нехарчовых тавараў найбольш прыкметна цэны выраслі на жывыя зрэзаныя кветкі (12,41%), штодзённыя газеты (7,32%) і туш для павек, броваў (6,12%).

Агулам спажывецкія кошты выраслі з пачатку года на 2,01% (у лютым — на 1,31%). Харчовыя тавары падаражэлі на 1,62% (0,65%), нехарчовыя — на 1,02% (0,50%), паслугі — на 3,97% (3,52%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“

Падзяліцца: