Беларусам часова дазволілі звяртацца па фінскую візу ў размешчаныя ў РФ візавыя цэнтры VFS

27 сакавіка, Позірк. Грамадзяне Беларусі могуць “часова падаваць заявы на візу ў візавыя цэнтры Фінляндыі, размешчаныя ў Расіі, без неабходнасці пацвярджэння законнага знаходжання ў Расіі на працягу 6 месяцаў”, паведамляе сайт VFS Global.
Дазвол распаўсюджваецца на “ўсе катэгорыі заяўнікаў”, гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнік офіса беларускіх дэмакратычных сіл у Эстоніі, намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы (пытанні міграцыі) Віталь Малчанаў заявіў, што гэта стала магчымым “дзякуючы згуртаванню беларусаў у Фінляндыі і офісу Святланы Ціханоўскай”.
“Рашэнне дапаможа тым, хто плануе запытаць візу па працы, навучанні, для блізкіх сваякоў і гэтак далей”, — адзначыў ён.
VFS Global — найбуйнейшая ў свеце кампанія, якая прадстаўляе паслугі па апрацоўцы візавых заяў і спадарожных дакументаў. Супрацоўнічае з уладамі і дыпламатычнымі місіямі розных дзяржаў; тысячы візавых цэнтраў адкрытыя ў больш як 150 краінах.

- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка