Суд у ЗША адмяніў рашэнне аб спыненні фінансавання “Радыё Свабода”

27 сакавіка, Позірк. Агенцтва ЗША па глабальных медыя (USAGM) 26 сакавіка паведаміла ў лісце кіраўніцтву “Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода” (РСЕ/РС) аб адмене рашэння аб спыненні фінансавання медыя.
У лісце гаворыцца, што адпаведную пастанову вынес суд. Згодна з рашэннем, прыпыненае раней “грантавае пагадненне” паміж USAGM і “Радыё Свабода” “зноў уступае ў сілу”.
Пры гэтым адзначаецца, што гэтае рашэнне “не наносіць шкоды паўнамоцтвам USAGM спыніць дзеянне гранта ў больш позні тэрмін, калі USAGM палічыць такое спыненне мэтазгодным у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам”.
Слуханне па пазове медыякарпарацыі “РСЕ/РС” да USAGM прайшло ў Вашынгтоне 24 сакавіка. Пазоў быў пададзены з мэтай “пазбегнуць непапраўнай шкоды” для вяшчальнай кампаніі ў сувязі з пазбаўленнем яе гранта, раней ухваленага Кангрэсам ЗША.
14 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які прадугледжвае масавыя скарачэнні супрацоўнікаў у сямі федэральных агенцтвах, у тым ліку ў USAGM.
У дакуменце гаворыцца, што арганізацыі “павінны скараціць выкананне сваіх статутных функцый і адпаведны персанал да мінімальнага прысутнасці і функцый, патрэбных па законе”. Да 21 сакавіка кіраўнікі агенцтваў павінны былі накіраваць у Белы дом справаздачы аб выкананні патрабаванняў указа.
Раней СМІ паведамілі, што пасля публікацыі ўказу журналісты “Голасу Амерыкі” атрымалі паведамленні пра тое, што іх адправілі ў незапланаваны адпачынак з захаваннем заработнай платы. Таксама паведамлялася, што ўхваленае Кангрэсам грантавае фінансаванне “Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа” спыненае.
Выданні, якімі кіруе USAGM, вяшчаюць на 49 мовах. Штотыднёвая аўдыторыя СМІ складае больш за 361 млн чалавек.
“Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа” заснавана ў 1949 годзе. Беларуская служба “РС” пачала вяшчанне ў 1954-м. Пасля падзей 2020 года цалкам працуе з-за мяжы. Прызнанае “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Шэраг супрацоўнікаў быў падвергнуты палітычным рэпрэсіям. Праз крымінальныя тэрміны прайшлі журналісты Алег Груздзіловіч і Андрэй Кузнечык. На сёння ў няволі і ў статусе палітвязняў застаюцца звязаныя з “РС” Ігар Карней і Ігар Лосік.
Пасля абвяшчэння рашэння аб спыненні фінансавання ў падтрымку “Радыё Свабода” выступілі беларускія дэмакратычныя сілы, уключаючы Аб’яднаны пераходны кабінет, Беларуская асацыяцыя журналістаў і інш.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка