Беларусь і М’янма дамовіліся ўмацоўваць вайсковую супрацу

28 сакавіка, Позірк. Пратакол, які пацвярджае намеры Мінска і Нейп’іда ўмацаваць вайсковую супрацу, падпісалі па выніках перагавораў у М’янме міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і яго м’янманскі калега Маунг Маунг Эй, паведаміла 28 сакавіка прэс-служба беларускага вайсковага ведамства.
Беларускі чыноўнік заявіў суразмоўцу, што Мінск “надае асаблівую ўвагу развіццю шматпланавай супрацы з дзяржавамі Паўднёва-Усходняй Азіі ў цэлым і з М’янмай у прыватнасці”.
“Лічу, што наша двухбаковае ўзаемадзеянне мае вялікі патэнцыял, — заявіў ён. — Упэўнены, што пры падтрымцы дружалюбных дзяржаў, у тым ліку і Рэспублікі Беларусь, у вашай краіны атрымаецца працягнуць шлях устойлівага развіцця і працвітання”.
Паводле слоў Хрэніна, людзі ў пагонах “як ніхто разумеюць важнасць захавання міру” ў сваіх краінах і робяць “усе захады для падтрымання ўзброеных сіл у гатоўнасці абараняць тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць”.
“Перакананы ва ўзаемнай зацікаўленасці працягнуць рэалізацыю існых і прапрацаваць заключэнне новых двухбаковых міждзяржаўных пагадненняў у ходзе сумеснай працы па розных кірунках, у тым ліку ў сферы вайсковай супрацы”, — сказаў міністр абароны Беларусі.
Беларуская вайсковая дэлегацыя на чале з Хрэніным наведвае М’янму з 27 сакавіка.
28 сакавіка непадалёк ад другога паводле велічыні горада М’янмы — Мандалая — адбыўся моцны землятрус. Кітайскі цэнтр сейсмасетак зафіксаваў магнітуду 7,9 бала; Геалагічная служба ЗША паведаміла пра два штуршкі — 7,7 і 6,4 бала — з 12-хвілінным інтэрвалам. Маюцца разбурэнні і загінулыя. Землятрус таксама закрануў суседнія краіны, у тым ліку Тайланд.


- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка