У ВНУ Беларусі навучаецца 2 тыс. расіян — Мінадукацыі
28 сакавіка, Позірк. У беларускіх ВНУ праходзіць навучанне каля 2 тыс. грамадзян Расіі, паведаміў 28 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
Агулам, паводле яго слоў, у ВНУ Беларусі вучыцца каля 30 тыс. іншаземцаў.
Пішчоў падкрэсліў, што расіяне могуць выкарыстоўваць “шэраг траекторый” для навучання ва ўніверсітэтах Беларусі, яны маюць права атрымліваць вышэйшую адукацыю нароўні з беларускімі грамадзянамі (як за кошт бюджэту, так і платна), а таксама як замежнікі.
У 2024 годзе для абітурыентаў з Расіі ў беларускіх ВНУ ўпершыню была ўведзена квота — тысяча бюджэтных месц, з якіх было выкарыстана толькі 30%.
Пасля заканчэння навучання за кошт беларускага бюджэту грамадзяне Расіі павінны адпрацаваць па размеркаванні два гады. Яны будуць мець усе правы маладых спецыялістаў.
У Расіі таксама ёсць квота на навучанне за кошт бюджэту беларускіх грамадзян — 1,3 тыс. месцаў у 2024 годзе (без змяненняў у параўнанні з 2023-м). Паводле інфармацыі Мінадукацыі РФ, беларусы, якія паступілі па квоце, маюць права на стыпендыю і месца ў інтэрнаце. Абавязковага размеркавання выпускнікоў у расійскіх ВНУ няма.
У 2023 годзе ў расійскія ВНУ паступіла 2.166 грамадзян Беларусі, гэта 7% ад колькасці ўсіх замежных абітурыентаў Расіі.
Да высновы, што асноўнымі кірункамі студэнцкай эміграцыі беларусаў застаюцца Расія і Польшча, прыйшлі аўтары даследавання, праведзенага інстытутам “Палітычная сфера”. Згодна з даследаваннем, прывабнасць заходнееўрапейскай адукацыі для беларускіх абітурыентаў вельмі вялікая, і цікавасць працягвае расці нягледзячы на тое, што адносіны Беларусі з суседнімі краінамі за апошнія гады значна пагоршыліся. Калі ў 2013 годзе ў Еўропе вучылася каля 10 тыс. студэнтаў з Беларусі, то ў 2023-м іх было больш за 18 тыс. Заахвочвальнымі матывамі для выезду даследчыкі назвалі палітычны крызіс 2020 года ў Беларусі і пачатак поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ў 2022-м.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка