Паўнамоцтвы спікера КР часова перайшлі да Станіславы Гліннік

29 сакавіка, Позірк. Паўнамоцтвы кіраўніка Каардынацыйнай рады (КР) часова перайшлі да віцэ-спікера Станіславы Гліннік — “у сувязі з немагчымасцю” спікера Анжалікі Мельнікавай “выконваць свае абавязкі”, паведаміў ўначы 29 сакавіка тэлеграм-канал КР.
“Згодна з рэгламентам, віцэ-спікер выконвае функцыі спікера ў перыяды змушанай адсутнасці, а пры немагчымасці выканання спікерам сваіх абавязкаў набывае ўсе яго правы і абавязкі да абрання новага спікера”, — адзначаецца ў паведамленні.
Рэсурс КР падкрэсліў, што “больш падрабязная інфармацыя будзе апублікаваная пазней” і заклікаў сачыць “за афіцыйнымі абнаўленнямі”.
Напярэдадні ўвечары прэс-служба лідара фракцыі КР “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі паведаміла “Позірку”, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы, сувязь з ёй адсутнічае з 25 сакавіка.
“Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сіл Беларусі з’яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі. Мной афіцыйна пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў дадзеная інфармацыя не разгалошвалася. Мы будзем інфармаваць аб развіцці сітуацыі па ўзгадненні з праваахоўнымі органамі Польшчы”, — сказаў Латушка.
“Наша Ніва” са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што Мельнікава самастойна выляцела з Польшчы ў Вялікабрытанію, “пасля чаго яе след згубіўся”. Пры гэтым, як сцвярджаецца, яна нікога не папярэдзіла пра свае планы.
Мельнікава была абраная спікерам Каардынацыйнай рады трэцяга склікання 11 ліпеня 2024 года ад блока “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, які значна апярэдзіў астатнія каманды паводле колькасці атрыманых галасоў і ў выніку заняў 28 з 80 месцаў у КР.
Станіслава Гліннік, унучка былога старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча (цяпер нябожчык), з’яўляецца асабістай памочніцай кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай. Член фракцыі КР “Еўрапейскі выбар” (8 месцаў).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка