За суткі ад агню загінула пяць чалавек, МНС зноў паменшыла агульныя звесткі па смяротнасці

29 сакавіка, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 28 сакавіка па 6:00 29 сакавіка) на пажарах і ад іх наступстваў у Беларусі загінула пяць чалавек, сведчыць інфармацыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Па адным чалавеку загінула ў Докшыцкім і Аршанскім раёнах (Віцебская вобласць), два — у Асіповіцкім раёне (Магілёўская вобласць).
У бальніцы Гомеля памёр яшчэ адзін чалавек — пацярпелы на пажары 10 сакавіка.
Ад пачатку 2025 года ў Беларусі адбылося 1.925 пажараў (за аналагічны перыяд 2024-га — 1.391; +38,4%).
За гэты час, паводле статыстычных даных міністэрства, агонь забраў жыцці 210 чалавек (154; +36,4%). Аднак напярэдадні ведамства паведамляла пра 206 загінулых. Такім чынам, у зводнай табліцы, якую МНС абнаўляе штодня, зноў адбылося карэктаванне звестак па смяротнасці на пажарах — у бок памяншэння. “Позiрк” ужо некалькі разоў звяртаў на гэта ўвагу.
У Беларусі фіксуецца “сур’ёзная праблематычная сітуацыя” з гібеллю людзей на пажарах, заявіў на прэс-канферэнцыі 4 сакавіка ў Мінску памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях, прэс-сакратар МНС Яўген Бараноўскі.
“Вельмі сур’ёзны рост, такі непрыемны рост [колькасці загінулых]”, — сказаў ён.
Асноўная прычына, з якой павялічваецца колькасць пажараў, — неасцярожнае абыходжанне з агнём, у першую чаргу звязанае з курэннем у стане алкагольнага ап’янення, адзначыў прадстаўнік МНС.
“Сёння мы рэалізуем дастаткова дакладны, адрасны, на падставе сур’ёзнага аналізу комплекс прафілактычных мер, — паведаміў Бараноўскі. — І мы бачым партрэт групы рызыкі. Мы ўсе цудоўна ведаем, што пажары ў асноўным адбываюцца ў начны час сутак, ахвярамі агню становяцца людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Гэта людзі сталага веку, якія жывуць самотна, пенсіянеры, інваліды”.
“Сёння на дзяржаўным узроўні, у рамках працы ўсіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі (не толькі МНС) <…> робіцца ўсё для таго, каб стабілізаваць гэтую абстаноўку, але разам з тым праблема існуе”, — заявіў ён.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ дыяспар няма рэсурсаў, каб прасоўваць Беларусь — прадстаўнік АПКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка