Пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5%

29 сакавіка, Позірк. У студзені — лютым банкі, што працуюць у Беларусі, выдалі фізічным асобам крэдытаў на 2 млрд 649,5 млн рублёў — у 2 разы больш, чым за першы месяц 2025 года (1 млрд 292,5 млн), і на 20,3% больш, чым за два зімовыя месяцы на пачатку 2024-га (2 млрд 202,5 млн), вынікае з праведзенага “Позiркам” аналізу даных Нацыянальнага банка.
На спажывецкія патрэбы выдадзена крэдытаў на 2 млрд 118,4 млн рублёў (у 2 разы ад пачатку года; +20,3% у гадавым вымярэнні), на фінансаванне нерухомасці — на 531,2 млн (у 2,2 раза; +20,2%), з іх на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля — на 524,1 млн (у 2,2 разы; +20%).
Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на 1 сакавіка 2025 года склала 26 млрд 772,3 млн рублёў (+2,3% і +27,6%).
Па спажывецкіх крэдытах яна вырасла да 10 млрд 449,4 млн (+3,3%; 45,4%), па крэдытах на фінансаванне нерухомасці — да 16 млрд 283,4 млн (+1,8%; +18,5%), з іх на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля — да 16 млрд 130,7 млн (+1,8%; +18,4%).
Пратэрмінаваная запазычанасць — 44,2 млн (+3,5%; +30%): на спажывецкія патрэбы — 43,9 млн (+3,3%; +31,4%); на фінансаванне нерухомасці — 0,3 млн (+50%; -57,1%), уся яна звязаная з будаўніцтвам (рэканструкцыяй).
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+