Пагалоўе свіней за год зменшылася на 13%

29 сакавіка, Позірк. Пагалоўе свіней у Беларусі па выніках студзеня — лютага 2025 года склала 1.975.702 (за аналагічны перыяд 2024-га — 2.267.873; -12,9%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Толькі ў Магілёўскай вобласці зафіксавана дадатная дынаміка — 185.901 (165.442; +12,4%).
У астатніх рэгіёнах яна адмоўная: у Брэсцкай вобласці — 318.840 (368.259; -13,4%), Віцебскай — 381.134 (384.645; -0,9%), Гомельскай — 156.340 (228.896; -31,7%), Гродзенскай — 550.525 (579.711; -5%), Мінскай — 382.962 (540.920; -29,2%).
Праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата паказаў, што за пяць гадоў колькасць асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якія стала жывуць у сельскай мясцовасці, знізілася на 4,7% — з 967,3 тыс. на пачатку 2020 года да 922,1 тыс. на пачатку 2025-га.
Найлепшыя паказчыкі ў Мінскай вобласці (яе былы кіраўнік Аляксандр Турчын 10 сакавіка прызначаны прэм’ер-міністрам): рост на 2% — з 271,6 тыс. да 277,1 тыс.
Горшая дынаміка зафіксаваная ў Гродзенскай вобласці (яе экс-кіраўнік Уладзімір Каранік 3 сакавіка прызначаны віцэ-прэм’ерам, адказным за сацыяльную сферу). Там падсобных гаспадарак у вёсцы стала менш на 10,4% (з 127,1 тыс. да 113,9 тыс.).
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПарламенцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі — МЗС ФРГ пра анонс сустрэчы ў ПП НС з ультраправым дэпутатам баварскага ландтага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаКардынацыйная рада пасля знікнення Мельнікавай працягвае працу ў штатным рэжыме — ГліннікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка