Загінулыя напярэдадні ад агню ў Асіповіцкім раёне — пажылая пара, абставіны вывучаюць следчыя

29 сакавіка, Позірк. Праверку па факце гібелі пажылой пары на пажары ў Асіповіцкім раёне (Магілёўская вобласць) ладзіць раённы аддзел Следчага камітэта, паведамляе прэс-служба СК.
Паводле інфармацыі следства, “позна ўвечары 28 сакавіка ў вёсцы Углата пры ліквідацыі пажару ў доме на лецішчы супрацоўнікі МНС знайшлі целы мужчыны і жанчыны, як мяркуецца, мужа і жонкі (90 і 91 год)”.
“Высветлена, што пара з Мінска пражывала ў доме сезонна. Нягледзячы на сталы ўзрост, муж і жонка вялі актыўны лад жыцця, алкаголем не злоўжывалі, не палілі. Суседзі і работнікі сельскага выканкама характарызуюць іх станоўча”, — гаворыцца ў паведамленні.
Следчыя, як адзначаецца, разглядаюць “розныя версіі ўзнікнення пажару”, у тым ліку “кароткае замыканне праводкі”.
Пра гібель двух чалавек на пажары ў Асіповіцкім раёне раней паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, не прывёўшы ніякіх падрабязнасцяў.
Паводле даных МНС, ад пачатку 2025 года ў Беларусі адбылося 1.925 пажараў (за аналагічны перыяд 2024 года — 1.391; +38,4%).
За мінулыя суткі, паводле статыстычных даных міністэрства на 29 сакавіка, на пажарах і з прычыны атрыманых у папярэднія дні апёкаў памерла 5 чалавек, ад пачатку года — 210 (154; +36,4%). Аднак напярэдадні ведамства паведамляла пра 206 загінулых. Такім чынам, у зводнай табліцы, якую МНС абнаўляе штодня, зноў адбылося карэктаванне даных пра смяротнасць на пажарах — у бок заніжэння. “Позiрк” ужо некалькі разоў звяртаў на гэта ўвагу.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПарламенцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі — МЗС ФРГ пра анонс сустрэчы ў ПП НС з ультраправым дэпутатам баварскага ландтага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаКардынацыйная рада пасля знікнення Мельнікавай працягвае працу ў штатным рэжыме — ГліннікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства