Беларусь накіроўвае выратавальны атрад у М’янму, якая пацярпела ад землятрусу

29 сакавіка, Позірк. Улады М’янмы звярнуліся да Беларусі па дапамогу ў ліквідацыі наступстваў землятрусу, што адбыўся напярэдадні, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння “ЗУБР” 29 сакавіка накіруецца ў гэтую краіну ў Паўднёва-Усходняй Азіі “для аказання дапамогі ў правядзенні аварыйных пошукава-выратавальных і іншых неадкладных работ”.
“Сёння ўвечары ратавальнікі плануюць вылецець з аэрадрома Мачулішчы авіятранспартам Міністэрства абароны. Агулам у месца прызначэння выправяцца 66 ратавальнікаў, 4 пошукавыя сабакі і 4 адзінкі тэхнікі са спецыялізаваным абсталяваннем”, — гаворыцца ў паведамленні.
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэм’ер-міністру, кіраўніку Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета М’янмы Мін Аун Хлайну, а таксама распарадзіўся прывесці згаданы атрад “да гатоўнасці рэагаваць для ліквідацыі наступстваў землятрусу”, калі м’янманскія ўлады звярнуцца па дапамогу.
28 сакавіка ў М’янме адбыўся моцны землятрус, які прывёў да маштабных разбурэнняў і гібелі сама меней 1,6 тыс. чалавек.
Падземныя штуршкі адчуваліся ў суседніх краінах, у тым ліку ў Тайландзе. У сталіцы краіны Бангкоку абрынулася некалькі вышынных будынкаў. Загінула не менш за дзесяць чалавек, паўтара дзясятка апынулася пад заваламі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+