Чацвёра дзяцей шпіталізавана ў Бялынічах з атручваннем чадным газам
30 сакавіка, Позірк. Аб шпіталізацыі 29 сакавіка чацвярых дзяцей у Бялыніцкую раённую бальніцу (Магілёўская вобласць) паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што дзецям пастаўлены дыягназ “атручэнне чадным газам сярэдняй ступені цяжкасці”.
“Як высветлілася, дзеці знаходзіліся ў гасцях у знаёмых. Раніцай гаспадар дома праводзіў топку печы, аднак на працягу дня чацвёра дзяўчынак 2013–2014 гадоў нараджэння пачалі адчуваць недамаганне. Бацькі неадкладна звярнуліся па медыцынскую дапамогу, пасля чаго дзеці былі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле папярэдніх звестак, атручэнне адбылося праз “заўчаснае закрыццё засаўкі коміна, што прывяло да назапашвання чаднага газу ў памяшканні”.
МНС заявіла аб неабходнасці выканання правілаў бяспекі пры выкарыстанні пячнога ацяплення. “Угарны газ — гэта бескаляровы і безгустоўны газ, які можа быць смяротна небяспечны. Каб пазбегнуць трагедый, важна рэгулярна правяраць спраўнасць комінаў і вентыляцыйных сістэм, а таксама не пакідаць печы без нагляду”, — падкрэсліла ведамства.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПарламенцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі — МЗС ФРГ пра анонс сустрэчы ў ПП НС з ультраправым дэпутатам баварскага ландтага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка