У 2024 годзе агульная колькасць грашовых падробак зменшылася на 28,1%

31 сакавіка, Позірк. У 2024 годзе ў Беларусі было выяўлена 795 падробленых грашовых знакаў (793 банкноты і 2 манеты) — на 28,1% менш, чым за 2023 (1.105), паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.
Сярод выяўленых падробак больш за ўсё (83,1%) долараў ЗША — 661 адзінка (годам раней — 971). Фальшывых расійскіх рублёў знойдзена 72 адзінкі (62), еўра — 54 (49), беларускіх рублёў — 7 (21).
Паводле інфармацыі Нацбанка, у Мінску выяўлена 41,4% ўсіх падробленых грашовых знакаў. Падробкі былі вынятыя з грашовага абарачэння ў 60 населеных пунктах.
Выяўленыя падробленыя долары з’яўляліся “раней вядомымі разнавіднасцямі падробак”, адзначае рэгулятар.
“Ацэнка скарыстаных спосабаў вырабу выяў падробленых банкнот сведчыць пра тое, што з выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій выраблена больш за 95% падробленых долараў (у асноўным плоскі друк, а таксама глыбокі друк), 78% падробленых еўра (у асноўным плоскі друк, а таксама глыбокі друк), 8% падробленых расійскіх рублёў (плоскі друк). Для вырабу выяў астатніх падробленых банкнот выкарыстаныя тэхналогіі рэпраграфіі — прынтэрныя прылады (у асноўным струменевы друк, а таксама электрафатаграфія)“, — падкрэсліў Нацбанк.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка