У 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла

30 студзеня, Позірк. У 2025 годзе банкі, што працуюць у Беларусі, выдалі фізічным асобам крэдытаў (у нацыянальнай і замежнай валютах) на 16 млрд 296,3 млн рублёў (тут і далей у эквіваленце) — на 2,9% менш, чым за 2024 год (16 млрд 789,3 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.
На спажывецкія патрэбы было выдадзена крэдытаў на 12 млрд 672,6 млн рублёў (12 млрд 904,8 млн; -1,8% у гадавым вымярэнні), на фінансаванне нерухомасці — на 3 млрд 623,7 млн (3 млрд 884,5 млн; -6,7%).
Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на 1 студзеня 2026 года склала 29 млрд 792,6 млн рублёў (год таму — 26 млрд 160,1 млн; +13,9%): па спажывецкіх — 11 млрд 793,3 млн (10 млрд 117,2 млн; +16,6%), на фінансаванне нерухомасці — 17 млрд 967,9 млн (16 млрд 1,7 млн; +12,3%).
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


