Самалёт “Белавія” экстранна сеў у Анкары з-за дрэннага самаадчування пасажыра, выратаваць яго не ўдалося
26 жніўня, Позірк. Аб экстранай пасадцы самалёта кампаніі “Белавія” ў аэрапорце Анкары паведаміла прэс-служба нацыянальнага авіяперавозчыка.
Інцыдэнт адбыўся 24 жніўня падчас выканання чартарнага рэйса В2 8148 Шарм-эль-Шэйх (Егіпет) — Мінск. Аднаму з пасажыраў стала дрэнна, пасля ён сканаў на борце.
“Экіпаж рабіў усе меры для аказання дапамогі, — гаворыцца ў прэс-рэлізе. — Яшчэ перад пасадкай бортправаднікі аб’явілі па гучнай сувязі аб тым, што патрабуецца падтрымка медыцынскіх работнікаў. На заклік адгукнуліся два кваліфікаваныя ўрачы. Пасажыру была праведзена сардэчна-лёгачная рэанімацыя. Камандзір паветранага судна прыняў рашэнне аб выкананні экстранай пасадкі, каб аператыўна перадаць пасажыра медыкам. На жаль, нягледзячы на ўсе зробленыя намаганні, выратаваць жыццё пасажыра не ўдалося“.
Пасля выканання неабходных працэдур і дазапраўкі борт вылецеў з турэцкай сталіцы ў беларускую, дзе здзейсніў пасадку ў 07:42 25 жніўня. Такім чынам, паводле звестак Нацыянальнага аэрапорта Мінск, затрымка рэйса склала пяць гадзін 15 хвілін.
Палёты на гэты егіпецкі курорт у летнім сезоне “Белавія” ажыццяўляе як з Мінска, так і з Брэста і Віцебска.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


