У Аршанскім раёне з-за абвалу грунту загінуў рабочы
26 жніўня, Позірк. Аб гібелі рабочага пры ўстаноўцы і мантажы труб водаправода ў Аршанскім раёне (Віцебская вобласць) паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдніх звестак, днём 25 жніўня падчас правядзення земляных работ “адбыўся абвал грунту, і 37-гадовага мантажніка сантэхнічных сістэм, які знаходзіўся ў траншэі, засыпала зямлёй”. Ад атрыманых траўм мужчына загінуў.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Аршанскім міжраённым аддзелам СК праводзіць праверку.
9 ліпеня ведамства паведамляла аб гібелі рабочага на прамысловай пляцоўцы ў Магілёве і дырэктара прыватнай будаўнічай арганізацыі ў Гродне пры правядзенні земляных работ.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСавет Рэспублікі ўхваліў бюджэт на 2027 год і змены ў Падатковы кодэксМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў колькасць укладчыкаў павялічылася на 6,8% — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



