СК праводзіць праверку па факце смерці мужчыны ў бальніцы Барысава

26 жніўня, Позірк. Аб правядзенні праверкі па факце смерці пенсіянера ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы (Мінская вобласць) паведамляюць дзяржСМІ са спасылкай на Следчы камітэт.
Паводле даных следства, 22 жніўня мужчына 1955 года нараджэння быў дастаўлены брыгадай хуткай дапамогі ў медустанову і шпіталізаваны ў кардыялагічнае аддзяленне. Пазней “стан мужчыны рэзка пагоршыўся, у сувязі з чым ён быў пераведзены ў аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, дзе праз некаторы час сканаў”.
Праверка праводзіцца сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя.
Напярэдадні паведамлялася аб правядзенні службовай праверкі на ўзроўні галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама.
Сітуацыя атрымала рэзананс у сацсетках. Паводле унучкі пенсіянера, мужчыну пратрымалі ў бальніцы без дапамогі шэсць гадзін.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


